Каля прыпынку “Цімафеенкі” на вуліцы Савецкай у Гомелі пешаходам даводзіцца ісці праз бруд і лужыны побач з месцам рамонту. На фотаздымках, якія гомельцы публікуюць у сацсетках, бачныя знятае пакрыццё, размешаны грунт і складзеныя палеты. Драўляны насціл закрывае толькі невялікую частку шляху.
“Чаму нельга для людзей зрабіць нармальны пераход ад прыпынку? Мы месім бруд, бо іншага праходу няма”, — абураюцца гараджане.
Неабходнасць абнаўлення камунікацый не выклікае пытанняў. Але нармальны часовы праход патрэбны падчас работ, а не пасля іх заканчэння. Асабліва людзям з дзіцячымі вазкамі і тым, каму цяжка перасоўвацца. Пакуль жа камунікацыі абнаўляюць, пешаходы вымушаныя выпрабоўваць уласны абутак на ўстойлівасць да бруду.
Штодзень
Фота: з сацсетак
Можна пачытаць па тэме:
Адкуль бярэцца вулічны бруд

