HomelDays_Logo_Main-mobil

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Гамяльчанін апублікаваў у Threads фота разбітых веласцежак і іранічна назваў іх “палігонамі для тэставання амартызатараў”.


Фота: threads.com/@masterdani65

“Галоўнае — гучна назваць вось гэта веласіпеднай інфраструктурай”, — напісаў аўтар допісу. Яго публікацыя сабрала больш за шэсць тысяч праглядаў і выклікала дыскусію. Карыстальнікі звярнулі ўвагу, што фармальна веласцежку ў Гомелі часта робяць проста белай паласой на старым асфальце. “Самае смешна, што гэтаму асфальту з першага фота гадоў мо з 20. Правесці белай фарбай напалову — не значыць зрабіць веладарожку”, — адзначыў адзін з каментатараў.

Асобная праблема, паводле ўдзельнікаў абмеркавання, — мост, праз які жыхары Савецкага раёна едуць у бок Чанкоў, Барца, аб’язной і Чарнігаўскай шашы. Для шасейных і турыстычных ровараў разбітае пакрыццё там асабліва нязручнае.

Іншыя карыстальнікі пытаюцца, як растлумачыць ДАІ, што веласіпедыст едзе па праезнай частцы, бо рухацца па такой сцежцы на шасейным ровары немагчыма. Падобныя скаргі гучаць не толькі ў Гомелі: жыхар Гродна напісаў, што падаваў дзясяткі заявак на рамонт веласцежак, але ў адказ атрымліваў фармулёўкі пра “ліквідацыю крытычнай ямістасці” або адсутнасць планаў на рамонт.

Штодзень

Можна пачытаць па тэме:
У Гомелі велакультура па-ранейшаму застаецца на нізкім узроўні

Слайдар пастоў