“Спецкамунаш” апублікаваў мапу з сабачымі пляцоўкамі ў Гомелі. У горадзе іх усяго 11, затое месцаў рэгістрацыі і забаронаў не злічыць.

На мапе пазначылі пляцоўкі (адзначаныя сцяжкамі), месцамі рэгістрацыі (значкі ў выглядзе сабак, іх так шмат, што іншае за імі цяжка пабачыць), чырвоным колерам адзначылі месцы забаронаў (іх таксама вельмі шмат – каля 1500 месцаў у горадзе).
На гэтую мапу звярнуў увагу карыстальнік сацсетак: “У Гомелі з’явілася мапа дазволеных і забароненых месцаў для выгулу жывёл. Цікава, як «выжываюць» уладальнікі сабак у цэнтры? У маім раёне, дарэчы, месцаў для выгулу хапае. Шкада, што пляцоўка для сабак на ўсю Беліцу толькі адна”.
“Мапа састарэлая: на месцы зялёных зон ужо пабудавалі дамы (Кожара, 47 і 49, а таксама ўнутраны двор Мазурава, 62 і 64). У мяне ўсё ў чырвонай зоне — замуравалі, дэманы)). Пляцоўкі далекавата, будзем гуляць на свой страх і рызыку”, – адрэагавала А.М.
“Хадзіла, хаджу і буду хадзіць з сабакам дзе хачу… клоўны”, – адрэагавала Я.Р.
“Не выгульваць, а проста хадзіць з сабакам па вуліцах можна ж????” – спытала Н.А.
“Недапрацоўка. Нешта нам занадта шмат зялёных зон пакінулі. Хтосьці нават з дому зможа выйсці на законных падставах”, – кажа Н.Дж.