HomelDays_Logo_Main-mobil

Гомельская журналістка Джэма Брайт пачала працаваць на літоўскім тэлебачанні

Былая гомельская журналістка і радыёвядучая Джэма Брайт паведаміла, што пачынае працаваць у службе навін літоўскага тэлеканала TV3 у Вільні.

Джэма Брайт. Фота: сацсеткі гераіні матэрыяла

Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Threads.

“Заўтра пачынаю працу ў навінах на тэлебачанні TV3 у Вільні. Навіны рускамоўныя, і, як я разумею, больш арыентаваныя на YouTube. Здымкі ў студыі, абяцаюць апрануць, нафарбаваць і акружыць камерамі ды аператарамі”, – паведаміла журналістка, з гумарам дадаўшы, што дзеля новай працы ёй давялося нават купіць касметыку і пафарбаваць валасы.

Джэма Брайт (Мелікджанян) – адна з заснавальніц гомельскага гарадскога радыё 107,4 FM, якое падпарадкоўваецца Гомельскаму гарвыканкаму. Шмат гадоў яна была вядучай радыёэфіраў, пазней займалася аўтарскімі сацыяльнымі праектамі і працавала над тэлевізійнымі праграмамі.

Пасля вымушанага выезду з Беларусі Джэма Брайт паведаміла ў сацсетках, што вяртанне на радзіму ў найбліжэйшыя гады для яе немагчымае.

У эміграцыі многім беларускім журналістам давялося пачынаць жыццё з нуля, часта далёка ад сваёй прафесіі. На фоне рэпрэсій, якія прымусілі сотні беларускіх журналістаў пакінуць прафесію, такія гісторыі поспеху пакуль застаюцца хутчэй выключэннем, чым правілам.

Штодзень

 

Слайдар пастоў