У сацсетках абмяркоўваюць хуткасць доступу ў Інтэрнэт у Гомелі: жыхары скардзяцца як мінімум на двух правайдараў.

Фота: Sergei Gapon / AFP / East News
“Як жа мяне ўжо дастаў гэты ср*ный інтэрнэт — і на МТС, і на Белтэлекоме, за хрэнаву тучу грошай. У мяне адной так?”, – напісала К.
І панеслася. Самае цэнзурнае з напісанага: “Няма інтэрнэту – няма праблемаў” і “Па пятніцах Byfly сыходзіць на адпачынак. Нават рэкламу не грузіць, якая нават без інтэрнэту грузіцца”, “У большасці ні*уя не грузіць”, “Не, не ў адной. Калі да іх звяртаешся праз дрэнны інтэрнэт, у іх стандартны адказ: “У вашым раёне 100% пакрыццё”, “Вы вырашылі па-хвораму прайсціся, вы такая не адна”.
Асабліва шмат нараканняў на МТС, дзе ўсё сапсавалася “пасля ўвядзення абмежаванняў” і на “Белтэлекам”.
Улічваючы, у каго рубільнік ад інтэрнэту, і як часта гэты рубільнік улады спрабуюць дзёргаць і наколькі жорстка кантралююць, здзіўлення гэтыя скаргі не выклікаюць.