236
Былога маладафронтаўца, шматдзетнага бацьку Яўгена Скочку сёння дадалі ў спіс экстрэмістаў, бо асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў. Штодзень сабраў пяць фактаў пра гомельца.

Яўген Скочка. Фота: Радыё Свабода
- Гомелец Яўген Скочка далучыўся да грамадска актыўнай моладзі ў 1995 годзе, на першым курсе Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту. Праз два гады, у сувязі з крымінальным пераследам і зняволеннямі, яго выключылі з вну.
- “Жывая легенда Маладога фронту” — называлі Яўгена Скочку сябры-“маладафронтаўцы”. Пад ягоным кіраўніцтвам з’явілася дружына “Маладога фронту” з 200 чалавек, якая пазней стала спартова-патрыятычнай арганізацыяй.
- Меў крымінальны пераслед у 1999 годзе і быў асуджаны на год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай. Безвынікова спрабавалі ляпіць на яго і іншыя крымінальныя справы: за “злоснае хуліганства”, і “абразу супрацоўніка міліцыі пры выкананні”, за “кантрабанду” – “тэрарызм” і “спробу дзяржаўнага перавароту збройным шляхам”.

Яўген Скочка, 1998. Фота: Радыё Свабода
- Актывіст прывёў духавы аркестр да турмы на Акрэсціна, каб сустрэць “маладафонтаўцаў”. Музыкі гралі “Ваярскі марш” і “Пагоню”.
- Яўген прыйшоў да Бога і стаў адным з заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.Яўгена Скочку асудзіў Гомельскі абласны суд. Абвінавацілі у “спрыянні экстрэмісцкай дзейнасці”, паклёпе і абразе Лукашэнкі, “дыскрэдытацыі Беларусі”. Паводле неафіцыйных звестак, далі тры гады калоніі.