У рэгіёне абвесцілі пра трэці ўзровень пажарнай небяспекі. Пры абмежаваннях гуляць у лесе можна, нельга заязджаць на машыне і разводзіць агонь.
З пачатку года ў Гомельскай вобласці было 88 загаранняў. З іх 4 адносна сур’ёзных пажары, на тэрыторыі больш за адзін гектар, пры чым 3 з іх – за 22-23 сакавіка. Агульная плошча астатніх загаранняў таксама немалая – больш за 10,5 гектара. Як падкрэсліваюць у МНС, у большасці з іх вінаваты чалавек.
У прыватнасці, пажарныя нагадваюць пра забарону выпальвання травы для прыборкі сваіх участкаў. «Многія лічаць, што выпальванне травы – гэта добра для зямлі і абнаўлення тэрыторыяў. Гэта не так», – кажа афіцыйны прадстаўнік абласнога ўпраўлення МНС Вераніка Матусевіч.
Тых, хто паляць траву, штрафуюць (да 30 базавых велічыняў). За кастры ў забароненых месцах – да 12 велічыняў. Калі В соответствии со ст.16.41 за разведение костров в запрещенных местах предусмотрено наложение штрафа до 12 базовых величин. Калі шкода асабліва вялікая, могуць завесці крыміналку.
Кожны год у рэгіёне адбываецца каля 1000 пажараў у экасістэмах.