На Гомельшчыне ключавую пасаду ў міграцыйнай службе УУС заняў муж суддзі, вядомай па палітычна рэзанансных працэсах. Менавіта яна судзіла журналістаў Яўгена Меркіса, Ларысу Шчыракову і палітыка Сяргея Ціханоўскага.
Новы кіраўнік, Аляксандр Пратапопаў, да гэтага займаў пасаду намесніка начальніка Упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі. Новага кіраўніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі прадставіў начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Анатоль Васільеў, які ў свой час затрымліваў гомельскіх незалежных журналістаў.

Аляксандр Пратапопаў – злева, Анатоль Васільеў – справа
Жонка Аляксандра Пратапопава – былая гомельская суддзя суда Савецкага раёну Алена Шайн выносіла абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах. Менавіта яна ў 2017 годзе судзіла гомельскага апізіцыйнага палітыка Васіля Палякова, якога затрымалі напярэдадні “Маршу недармаедаў”. А таксама журналіста Яўгена Меркіса за асвятленне акцый пратэсту “недармаедаў”. У студзені 2020 года адправіла Сяргея Ціханоўскага ў ІЧУ на 15 сутак за ўдзел у акцыях у абарону незалежнасці краіны. А вось у 2021 годзе яна праходзіла пацярпелай па справе аб публічнай абразе прадстаўніка ўлады. Тады жыхара Гродна за каментар пад матэрыялам пра Алену Шайн асудзілі да 4 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама прызначылі штраф. Дзяржаўныя СМІ з захапленнем пісалі як сямейная пара Алена Шайн і Аляксандр Пратапопаў грошы са штрафу ў памеры 1500 беларускіх рублёў перадалі ў Гомельскі рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны.

Аляксадр Пратапопаў і Алена Шайн
Да Аляксандра Пратапопава ўпраўленне па грамадзянстве і міграцыі УУС Гомельскага аблвыканкама займала Ірына Літвінава.