59
У Беларусі самая суровая зіма за апошнія гады. Замест таго, каб падтрымаць людзей, якія кормяць бадзяжных сабак і катоў, гарадскія ўлады пагражаюць ім штрафам да 20 базавых велічынь (900 рублёў).
Кіраўнік горада Уладзімір Прывалаў асабліва падкрэслівае, што «кармленне бяздомных сабак і катоў на тэрыторыі горада, хоць і не забаронена заканадаўча, але патрабуе строгага выканання санітарных нормаў і падтрымання чысціні».
Забаронена пакідаць міскі з ежай і арганізоўваць месца для начоўкі жывёлаў у пад’ездах. Чыноўнік прапануе асабліва пільным і незадаволеным звяртацца ў КУП «Спецкамунтранс», які зоймецца жывёламі, а тых, хто іх корміць аштрафуюць.
І гэта трэба ўлічыць, што нармальных прытулкаў для жывёлаў у Гомельскай вобласці фактычна няма.