Жыхары Зябраўкі скардзяцца на засілле агрэсіўных бадзяжных сабак

Ілюстрацыйнае фота. Фота: pixabay.com

Праблема гэта не новая, актуальная для ўсяго Гомельскага раёна: тыя, хто прыязджаюць у вёску на вакацыі, улетку падкормліваюць бяздомных шчанюкоў, а восенню жывёлы застаюцца без нагляду і дзічэюць. Сабакі збіваюцца ў зграі і паводзяць сябе агрэсіўна. Згаладалыя жывёлы бегаюць па населеных пунктах у пошуках ежы і рэзка рэагуюць на людзей.

Адзінае, што могуць зрабіць мясцовыя ўлады, – гэта адлоў дзікіх жывёл. Аднак гэта не толькі антыгуманны, але і малаэфектыўны сродак. Па-першае, далёка не ўсіх жывёл атрымоўваецца схапіць. Па-другое, стала з’яўляюцца новыя бяздомныя сабакі і няма механізма, які б супрацьстаяў іх з’яўленню.

Традыцыйна лічыцца, што вінаватыя самі дачнікі – прывозяць жывёл на лета, а потым не жадаюць забіраць іх на зіму ў гарадскія кватэры. Бясспрэчна, такое здараецца. Але бяздомных сабак хапае і ў самім Гомелі, то бок праблема значна глыбей. У Беларусі не дзейнічаюць эфектыўныя механізмы, што не давалі б жывёлам жыць на вуліцы і памнажацца. У нас ёсць прытулкі, якія спрабуюць шукаць бадзяжным сабак новых гаспадароў, стэрылізуюць тых жывёл, што застануцца жыць на вуліцы. Аднак гэта пераважна невялікія прыватныя ініцыятывы, якія не даюць рады з праблемай такога маштабу.

Штодзень

Слайдар пастоў