Самы вядомы гомелец пакараны за сцяг і герб

Найвядомейшы ў свеце раман пра Гомель у самім абласным цэнтры дагэтуль застаецца мала вядомым. Гаворка пра забаронены савецкай цэнзурай твор Іллі Эрэнбурга “Бурлівае жыццё Лазіка Ройтшванеца”. Герой кнігі – гомельскі шавец, выдуманы персанаж Лазік  Ройтшванец цягам усяго твору згадвае Гомель і ягоныя лакацыі. Пра Лазіка ведаюць і ў Парыжы, і ў Кракаве, дзе з’явілася літаратурнае кабарэ Піўніца пад Баранамі. Сам твор, надрукаваны за мяжой у Парыжы ў апошнія гады стаў актуальным як ніколі. Бо Лазік быў абвінавачаны за абразу сцяга і герба, адсядзеў і вымушаны быў эміграваць за мяжу. Аднак у сваіх думках заўжды вяртаўся ў Гомель, які, у якой бы краіне не быў, Вялікабрытаніі, Нямеччыне ці Італіі, заўжды згадваў пра Гомель. І на пытанне, ці хоча ён у Гомель, адказваў: падаецца, хачу, хоць мяне, відаць, пасадзяць.

Запрашаем на падкаст “Галасы Гомельшчыны”. Гісторыі, захаваныя для вас. Слухайце, каб адчуць рытм усходняй Беларусі.

 

Кніга Іллі Эрэнбурга “Бурнае жыццё Лазіка Ройтшванеца” выйшла ў Парыжы ў 1928 годзе, у даваеннай і пасляваеннай Польшчы біла рэкорды папулярнасці, у той час, як у Беларусі выданне было забароненае, як і ў іншых тагачасных савецкіх рэспубліках, ажно да распаду савецкай імперыі. У тагачасным савецкім саюзе кнігу пра гомельскага шаўца Лазіка, жорстка раскрытыкавалі ў савецкім саюзе, абвінаваціўшы ў перадузятым выяўленні савецкай рэчаіснасці.

Напрыклад, у рамане іранічна апісваецца адсутнасць у горадзе каналізацыі:

“У Гомелі, нягледзячы на ўсе нашыя вялікія заваёвы, няма дагэтуль адпаведных труб. Ад змрочнага мінулага атрымалі ў спадчыну гамяльчане непрыстойныя бочкі, якія грукочуць па галоўнай вуліцы. Прашу не пагарджаць Гомелем за гэта. Як ніяк, а ў Гомелі мноства асветніцкіх пачынанняў, два тэатры, цырк, не кажучы пра кіно. А цалкам распрацаваны праект трамваю? Не, што датычыць культуры, Гомель мала чым адрозніваецца ад сталіцы. Што тычыцца труб, то гэтая дэталь не заслугоўвае ўвагі. Ужо якімі знакамітымі з’яўляюцца Афіны, а ў Афінах таксама няма гэтых труб, таму няма чаго папракаць непрыстойнымі бочкамі Гомель.”

Кніга прасякнутая любоўю да Гомеля:

“Што датычыцца мяне, то нарадзіўся я, між іншым, у Гомелі, і мне ўжо час дадому. Я паездзіў па свеце, паглядзеў як жывуць людзі. Цяпер я толькі і мару пра мой незабыўны Гомель. Раптам у мяне хопіць сілаў і я даплыву туды жывы. Я зноў убачу прыгожую  карціну, калі Сож блішчыць, над берагам наверсе дрэвы і публіка каля тэатра і кірмашу.”

У падкасце выкарыстаныя архіўныя запісы былога дырэктара Гомельскага дзяржаўнага тэатра лялек Дзмітрыя Гарэліка. Таксама гучалі галасы гомельцаў, якія былі вымушаныя выехаць з Беларусі ў апошнія гады.

Штодзень

 

 

 

Слайдар пастоў