Афіцыйна трыбунал будзе створаны 14 траўня.
Рашэнне аб стварэнні Спецыяльнага міжнароднага трыбунала прынялі краіны Еўрапейскага саюзу і Савета Еўропы. Трыбунал будзе займацца расследаваннем злачынстваў агрэсіі супраць Украіны. Гэтае рашэнне ліквідуе прабел у дзеючым міжнародным праве, бо Міжнародны крымінальны суд не мае юрысдыкцыі ў дачыненні да самога факту агрэсіі, калі пачалася вайна.
Трыбунал ствараецца ў рамках Савета Еўропы. Ужо ўзгодненыя тры ключавыя дакументы: пагадненне аб стварэнні трыбунала, яго статут і фінансава-адміністрацыйнае пагадненне.
Трыбунал будзе спецыялізавацца на прыцягненні да адказнасці найвышэйшага палітычнага кіраўніцтва за развязванне вайны. Гэта азначае, што фігурантамі могуць стаць не толькі расійскія чыноўнікі, але і прадстаўнікі іншых дзяржаў, якія садзейнічалі агрэсіі.
Найважнейшая юрыдычная база — рэзалюцыя ААН № 3314, дзе пазначана: прадстаўленне тэрыторыі для ваеннай агрэсіі таксама з’яўляецца актам агрэсіі.