Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі

by ZB

Абвешчаны збор на арганізацыю летняга адпачынку для дзяцей, бацькі якіх рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі. Усяго арганізатары акцыі плануюць сабраць 20 тысяч еўра.  Людзям унутры Беларусі пры пераводзе грошай варта клапаціцца пра бяспеку (не пераводзіць сродкі з картак беларускіх і расейскіх банкаў).

“Калі адзін з бацькоў апынаецца за кратамі, а другі вымушаны ратавацца за мяжой, пакутуюць у першую чаргу дзеці. Сёння сотні сем’яў палітвязняў жывуць у эміграцыі, сутыкаючыся з фінансавымі і побытавымі праблемамі. Іх дзеці пазбаўленыя свайго дому, сувязяў і часцяком самага неабходнага. Мы адкрываем традыцыйны збор у падтрымку такіх дзяцей. Гэта не абстрактная дабрачыннасць, а канкрэтная дапамога дзецям, якія проста цяпер маюць патрэбу ў нашай салідарнасці. На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра. Заяўкі на атрыманне дапамогі будуць прымацца да 18 траўня ўлучна”, – пішуць у абвестцы арганізатары акцыі.

 

Сабраныя сродкі пойдуць на:

–  Экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;
– Адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
– Спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
– Рыштунак для гульняў і спорту: мячы, красоўкі, самакаты, ровары і г.д.

Хто можа падаць заяўку на атрыманне дапамогі?
– сем’і палітвязняў з дзецьмі, у якіх адзін з бацькоў (ці абое) знаходзяцца ў зняволенні не менш за тры месяцы (у тым ліку, на «хіміі» з накіраваннем, або без);
– былыя палітвязні з дзецьмі;
– бацькi, якія адбываюць «хатнюю хімію» – пры гэтым маюць інваліднасць, або пенсіянеры, альбо выхоўваюць дзяцей да трох гадоў.

Дзіцячая акцыя арганізоўваецца праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», у які ўваходзяць Фонды BYSOL, By_Help, «Краіна для Жыцця» і Dissidentby. Гэта збор перад летнімі вакацыямі, ён скіраваны на тое, каб беларусы не адчувалі сябе пакінутымі. Падтрымайце гэты збор. Нават невялікі ўнёсак можа змяніць чыёсці жыццё да лепшага. Будзем побач з імі, пакуль яны не дома!

Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць форму.

Заяўкі прымаюцца ад бацькоў, якія знаходзяцца як у Беларусі, так і за яе межамі.

Штодзень

 

 

 

Падрабязнасці акцыі  можна пачытаць тут: https://bysol.org/be/bs/children2025/

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png