Гомельская вобласць у апошнія месяцы – самы рэпрэсіўны рэгіён у Беларусі

by ZB

У Беларусі перад чарговымі «прэзідэнцкімі выбарамі» ўзмацніліся рэпрэсіі, як паведамілі ў Праваабарончым цэнтры «Вясна» ў справаздачы пра адміністрацыйны пераслед за «экстрэмізм».

Агулам за апошнія два з паловай месяцы праваабаронцы зафіксавалі 1 452 факты рэпрэсій. Абсалютная большасць з іх (1213 палітычных адміністрацыйных справаў) за “распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў”.

Пры гэтым, у рэгіёнах Беларусі фіксуецца больш фактаў пераследу, чым у Мінску. Так, самай рэпрэсіўнай вобласцю з’яўляецца Гомельская — мінімум 337 чалавек былі асуджаныя ў адміністрацыйным парадку. Толькі ў Рэчыцы- не менш за 98 чалавек.

На другім месцы сумнага антырэйтынгу — Брэсцкая (у Брэсце, напрыклад, судзяць тых, каго затрымліваюць на мяжы па вяртанні ў Беларусь).

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png