Гомельскія чыноўнікі і прадпрыемствы ўдзельнічаюць у перамяшчэнні дзяцей з Украіны: пачыталі тэматычны даклад

by ZB

Сумесны даклад “Скрадзенае дзяцінства: як беларускі рэжым сцірае ўкраінскую ідэнтычнасць у дзяцей праз перамяшчэнне, перавыхаванне і мілітарызацыю” быў падтрыхтаваны праваабаронцамі з некалькіх краінаў, а цяпер прадстаўлены на беларускай. «Штодзень» разабраўся ў «гомельскім следзе» ў дакуменце.

«Беларускі рэжым з’яўляецца саўдзельнікам расійскай палітыкі перамяшчэння, індактрынацыі і мілітарызацыі ўкраінскіх дзяцей шляхам перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь, пачынаючы з 2021 года, і ўкаранення расійскай мадэлі перавыхавання і мілітарызацыі на тэрыторыі Беларусі. Гэта пацвярджаецца некалькімі фактарамі”, — канстатуюць у дакладзе праваабаронцы.

«Гомельскі след», на жаль, у дакуменце ёсць. Менавіта ў Гомель часцяком прыязджаюць дзеці з акупаваных тэрыторыяў Украіны.

Адпаведна гомельскія чыноўнікі, сілавікі і нават студэнты становяцца ўдзельнікамі злачыннага працэсу: «Дзеці з Севераданецка і Лісічанска, якія ў кастрычніку 2023 года вярталіся на радзіму ў акупаваную Украіну, сустрэліся на чыгуначным вакзале ў Гомелі з курсантамі ваенна-транспартнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту».

Ці вось яшчэ прыклад: «Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віталь Уткін сустракаў на пероне ў Гомелі дзяцей з Горлаўкі, якія ў сакавіку 2023 года ехалі на музычны фэст у Мінск». У 2023 годзе той жа Уткін, а таксама «прадстаўнікі ААТ «Спартак» (кандытарская фабрыка), інжынірынгавай фірмы «Салеа-Гомель», філіялаў сеткі грамадскага транспарту г. Гомеля (Аўтобусны парк № 6), студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту транспарту і моладзь БРСМ суправаджалі 40 дзяцей з Севераданецка і Лісічанска».

Акрамя таго, «аздараўленне» адбываецца ў санаторыях, якія ў тым ліку належаць гомельскім дзяржструктурам. У прыватнасці, размова ідзе пра санаторый «Залатыя пяскі», які належыць будаўнічай арганізацыі ААТ «Гомельпрамбуд».

Актыўна ў працэсе задзейнічаны прарасійскі «Рускі дом у Гомелі», які з кастрычніка 2023 года супрацоўнічае па гэтым пытаннем адным з самых вядомых прыхільнікаў перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей Аляксеем Талаем.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png