255
Фронтмэн калектыву з Навазыбкава Hydrargyrum, падпалкоўнік паліцыі на заслужаным адпачынку, Алег Рамашоў у адборачным туры выйшаў на сцэну з кувалдай у руках. Нягледзячы на тое, што гэтая прылада стала сумным сімвалам дэманстрацыі “музыкантамі” (як называюць прадстаўнікоў ваеннай групоўкі з-за супадзення назвы арганізацыі з прозвішчам кампазітара) агрэсіі і беспрэцэдэнтнай жорсткасці, журы гомельскага конкурсу палічыла магчымым прапусціць гурт у фінал.
Цікава, што Hydrargyrum не планавалі ўдзелу ў спаборніцтве кавер-бэндаў, бо ніколі не граюць інтэрпрэтацыі чужых песень на сваіх канцэртах. Да ўдзелу, як піша belkagomelby, яны былі запрошаны самімі арганізатарамі.