Гісторыя герба з рыссю

by ZB

4 студзеня 1856 года ў якасці герба Гомеля была зацверджаная сімволіка з рыссю. “Шчыт падзелены на дзве часткі: у верхняй паказаны Магілёўскі губернскі герб, а у ніжняй, на блакітным полі, рысь лежачы. Шчыт аздоблены каронай каменнага колеру”, – такое апісанне герба было апублікаванае ў часопісе Міністэрства ўнутраных справаў Расейскай імперыі ў сакавіку 1856 года.

“Насамрэч, герб з рыссю быў дадзены зусім не Гомелю, але  іншаму гораду — Беліцы. У канцы XVIII ст. была такая сітуацыя — новага уладальніка Гомеля, расейскага фельдмаршала Пятра Румянцава, засмучала, што ў яго прыватным горадзе Гомелі шмат чыноўнікаў, з якімі ўвесь час трэба было мець нейкія справы. І ён папрасіў імператрыцу, каб чыноўнікі былі выведзены з яго ўласнага горада ў якое іншае месца. Іншае месца было складана знайсці, бо тагачасны Гомель быў найбуйнейшым горадам у Ніжнім Пасожжы. Нічога разумней тады не прыдумалі, як вывезці гэту адміністрацыю ў мястэчка Беліца, што за 20 км ад сучаснага Гомеля. Мястэчка на той час было фактычна пасярод леса, туды не вялі асноўныя шляхі. Вось тады ж і вырашана было даць герб гораду Беліца і Беліцкаму павету, да якога адносіўся і Гомель. Пазней расейскія ўлады вырашылі будаваць новы горад – рэальны павятовы цэнтр на Сажы, насупраць Гомеля — так узнік горад Новая Беліца. І так герб з рыссю стаў гербам Новай Беліцы — будучага Навабеліцкага раёна горада Гомеля. Пазней, калі ў 1852 г. Гомелю быў вернуты статус павятовага цэнтра, то ўжо яму перайшоў і беліцкі герб”, – распавядаў пра гісторыю каланіяльнага герба гомельскі краязнаўца Яўген Малікаў у адным з архіўных інтэрв’ю.

Меркаваны выгляд гістарычнага герба Гомеля (першы злева)

Навукоўцы і энтузіясты дагэтуль не страчваюць надзею знайсці ў замежных архівах выяву гомельскага гістарычнага герба, які быў нададзены гораду над Сожам у 16 стагоддзі каралём Жыгімонтам Аўгустам.

Штодзень

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png