Вядомага праваабаронцу Леаніда Судаленку занеслі ў спіс “экстрэмістаў”

28 кастрычніка ў Міністэрстве ўнутраных справаў абнавілі спіс “экстрэмістаў”. Цяпер у спісе прысутнічаюць гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка і Таццяна Ласіца. Абодва валанцёры разгромленых уладамі праваабарончых арганізацый фігуруюць у адпаведным дакуменце пад нумарамі 607 і 608.

Таксама ў пачэснай кампаніі асабліва небяспечных грамадзянаў апынуўся і рокер з Гомеля Уладзіслаў Наважылаў (Lesley Knife), якога пакаралі трыма гадамі “хіміі” за крытычны каментар у дачыненні да экс-кіраўніка Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя. Агулам у “экстрэмісцкім” спісе МУС амаль 1500 прозвішчаў апанентаў улады.

 

Штодзень

Related posts

Дзіцячая праца на канікулах: закон дазваляе толькі лёгкую, а на справе — пыльную і цяжкую?

На Гомельшчыне прадпрыемствы адчуваюць дэфіцыт кадраў

Нафталінавыя зоркі гомельскага “мэра”. Хто выступіць на Дні горада?