Два гады таму сышоў з жыцця навуковец і грамадскі дзеяч Юры Варонежцаў

by homieldays

Два гады таму памёр былы сябра Чарнобыльскай камісіі Вярхоўнага Савета СССР, удзельнік руху “Навукоўцы за без’ядзерную Беларусь” Юрый Варонежцаў.

Незадоўга да сыходу з жыцця грамадскі дзеяч размясціў у фэйсбуку фотаздымак, дзе ён быў апрануты ў адзенне па схеме БЧБ.

Гэтае фота ён размясціў у верасні 2020 года, калі на вуліцах беларускіх гарадоў не суціхалі пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і празмернага гвалту сілавікоў. Апошняя фотасесія цяжка далася Юрыю Варонежцаву. “Штодзень” публікуе архіўнае відэе размову з жонкай навукоўца Ларысай пра гісторыю апошняга фота.

Юры Варонежцаў – кандыдат тэхнічных навук, адказны сакратар камісіі Вярхоўнага Савета СССР па разглядзе прычын аварыі на Чарнобыльскай АЭС і ацэнцы дзеянняў службовых асоб у пасляаварыйны перыяд. Уваходзіў у склад аргкамітэта руху “Навукоўцы за бяз’ядзерную Беларусь”, выступаў супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі. Юры Варонежцаў памёр 20 кастрычніка 2020 года. У апошнія тыдні Юры Варонежцаў праходзіў курсы хіміятэрапіі.

Штодзень https://t.me/shtodzien, https://www.facebook.com/sztodzien

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png