Навіны горада

Гомелец ахвяруе 500 еўра на машыну хуткай дапамогі для Украіны

У Дзень народзінаў сваёй дачкі Мары гомелец Зміцер Жалезнічэнка, які цяпер жыве ў Нідэрландах, ахвяраваў сродкі на машыну хуткай дапамогі для абаронцаў Гастомеля.

“Ад сябе мы ўносім 500 еўра, у тым ліку і як падарунак ад нашай Мары-Мрыі, якой споўнілася два гады. Ёй пашанцавала жыць у мірнай краіне, без абстрэлаў і з бацькамі, якіх не забяруць на фронт. Можа быць, і нашая Мрыя-амбуланс некалі ўратуе аднаго ці больш абаронцаў Украіны, каб яны змаглі вярнуцца жывымі да сваіх сем’яў, абняць сваіх малых дзяцей і ўрэшце пачаць наноў будаваць з імі сваё мірнае жыццё. А гэта безумоўна варта невялікага грашовага ўнёску.” – Напісаў гомелец Зміцер Жалезнічэнка ў сябе ў сацыяльнай сетцы ў фэйсбуку.

Дабрачынны фонд Stichting Zeilen van Vrijheid з Нідэрландаў, з якім супрацоўнічае гомелец Зміцер Жалезнічэнка, адправіў 103 карэты хуткай дапамогі ва Украіну, а таксама лекі і медычныя сродкі. Цяпер фонд збірае на машыну хуткай дапамогу для абаронцаў аэрапорта Гастомель. Фонд ужо сабраў больш за палову неабходнай сумы. “Але гэтага недастаткова, а збор трэба закрываць. Таму давайце далучымся і дапаможам прывезці гэтую новую Мрыю ў Гастомель. З усімі гэтымі гнятучымі навінамі з Беларусі, з усімі ракетамі, якія ляцяць з нашай радзімы на зямлю Украіны, гэта будзе канешне малая, але ўсё адно вельмі патрэбная дапамога.” – Адзначыў Зміцер Жалезнічэнка.

 

Далучыцца да збору можна тут: bunq.me/mriya

Альбо тут: https://gofund.me/2d39539c

Штодзень
Падпісвайцеся на нас: 
https://t.me/shtodzien  https://www.facebook.com/sztodzien