110
Як паведаміў валанцёр Ілля Міронаў, пасяджэнне будзе закрытым.
Экс-журналістку затрымалі 6 снежня, а яе сына змясцілі ў сацыяльны прытулак, дзе ён прабыў больш за два тыдні. Ларысу Шчыракову абвінавачваюць паводле артыкула 369-1 КК “Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь”. Ёй пагражае да чатырох год абмежавання волі.