Што ўяўляе сабой сакрэтная база “Гомель 30”, якая можа стаць імаверным месцам для размяшчэння расейскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Пра вайсковы аб’ект падрабязна напісаў у сваім блогу навуковец Сяргей Бесараб. “Штодзень” публікуе гэты тэкст цалкам.
Непадалёку ад трасы Р82 (Рэчыца-Светлагорск) ёсць невялікі пасёлак Зарэчча. Цяпер так называецца тое, што ў часы СССР насіла назву “Гомель-30”. На тэрыторыі гэтага аб’екта знаходзілася ЦБЗ — цэнтральная база захоўвання ядзернай зброі, вайсковая частка 42654 арсенала 12 галоўнага ўпраўлення Мінабароны СССР. З поўдня прымыкаў жылы гарадок, з поўначы – сама ваенная частка, абгароджаная па перыметры калючым дротам з кулямётнымі гнёздамі.
У “Гомель-30” звозілі ядзерную зброю з розных куткоў і праводзілі яе канчатковую зборку і абслугоўванне. Тут захоўваліся боепрыпасы самых розных родаў войскаў: ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння, ВПС, сухапутных войскаў, ВМФ, інжынерных войскаў. Ваеннаслужачыя гэтай часткі, дарэчы, насілі форму і знакі войскаў сувязі, каб “нічога не прадвяшчала бяды”.
Само сховішча ўяўляе сабой умоўны квадрат лесу памерамі прыкладна 2,2×2,2 км, у якім на значнай аддаленасці адзін ад аднаго размешчаныя 6 бункераў-сховішчаў. Сховішчы схаваныя ў гары, а перад імі пабудаваныя невялікія перагрузачныя пляцоўкі, накрытыя шыферным дахам, і зборачныя залы. Будынак у куце чырвонага квадрата – гэта жаночая калонія ВК-24 УДВП МУС.
На сённяшні дзень паўднёвая частка былога “Гомеля-30” — гэта мірны жылы пасёлак Зарэчча. Чыгунка разабрана ў сярэдзіне 2010-х гадоў. Аховай аб’екта займаюцца ў т.л. і супрацоўнікі калоніі.
Адзін з бункераў выкарыстоўваецца для захоўвання радыеактыўных адходаў з іншых дэмантаваных ракетных сховішчаў і баз і ўяўляе сабой <…> аб’ект калодзежнага тыпу c аб’ёмам сховішча 5 м³ і агульнай вагай адходаў (уключаючы зацэментаваныя) роўным 12 тон <…>
Матэрыял ўзяты з блога хіміка-энцыклапедыста Сяргея Бесараба
Фота: Максім Міровіч