Зорка “другой свежасці” і фігурант “Міратворца” выступіць у Гомелі на фэсце “Сожскі шлягер”

У Гомелі на фэсце кавербэндаў у якасці хэдлайнера выступіць фігурант “Міратворца”, фронтмэн гурта “Зямляне” Сяргей Скачкоў. Мясцовым музыкам арганізатары раяць вывучыць песню савецкага ансамбля “Зямляне”, каб праспяваць разам з вакалістам Сяргеем Скачковым шлягер “Трава ў дома”.

Гала-канцэрт Фестывалю “Сожскі шлягер” адбудзецца 10 верасня. На імпрэзе выступяць фіналісты заключнага этапу конкурса, якія будуць выбірацца па выніках выканання двух шлягераў. Пераможцы, як гаворыцца ў абвестках конкурса, выступяць разам з “легендамі савецкай эстрады”. У якасці спецыяльна запрошанай зоркі будзе вакаліст “Зямлян” Сяргей Скачкоў.

Фігурант “Міратворца”

Сяргей Скачкоў з’яўляецца перакананым прыхільнікам пуцінскага рэжыму. Пасля анексіі ўкраінскай паўвыспы Крым шматразова выказваўся ў падтрымку расейскага імперыялізму. Украінскім маніторынгавым цэнтрам “Міратворац” музыка ўнесены ў чорны спіс за “адмаўленне расейскай агрэсіі, падтрымку акупацыйнага рэжыму і канцэртную дзейнасць на тэрыторыі Крыма з парушэннем украінскага заканадаўства”.

“Гэта знакавая падзея. Да мурашак. Дзяцінства я правёў у Крыме, прыязджаў сюды на адпачынак. І потым, калі стаў дарослым, ні раз прыязджаў на паўвыспу. Памятаю, што заўжды абураўся, што даводзіцца запаўняць дэкларацыі, стаяць у чарзе на мытні. Усё гэта было непрыемна”, – выказваўся Скачкоў у адным з інтэрв’ю на тэму незаконнага далучэння Крыма да РФ.

Колькі каштуе Скачкоў

У якую суму абыдзецца выступ дадзенага музыканта бюджэту горада, дакладна невядома. Сяргей Скачкоў не з’яўляецца вельмі дарагім артыстам нават па мерках расейскага шоу-бізу. З адкрытых крыніц вядома, што за свой сольны канцэрт гэты спявак бярэ ад 600 тыс. да 800 тыс. расейскіх рублёў (да 9 тыс. долараў ЗША). Але такую суму ён бярэ за выступы на тэрыторыі Масквы і Падмаскоўя. Калі ж яму даводзіцца ехаць у іншыя рэгіёны і краіны, то цана за канцэрт істотна ўзрастае. Улічваючы, што ён будзе ўдзельнічаць у конкурснай праграме Фестывалю “Сожскі шлягер” (прысутнічаць таксама ў першай палове дня на адборы), то можна меркаваць, што ганарар для выступоўца вышэй у разы. Таксама арганізатары павінны забяспечыць шэраг умоў для выступу музыканта: авіябілет бізнес-класа, седан прадстаўнічага класу, нумар “люкс” у гасцініцы класу не ніжэй за 3 зоркі, харчаванне “рэстараннага ўзроўню” ў асобным ад наведнікаў VIP-памяшканні. Такім чынам, выдаткі на зорку “другой свежасці” ўсё адно будуць досыць істотныя.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары