Знайшлася маці былога гомельскага палітвязня Іллі Міронава

Пра гэта паведаміў сам грамадскі актывіст, які быў вымушаны эміграваць з палітычных прычын.

“Мама дома, мы даведаліся ад тых людзей, якія будуць ведаць пра гэта дакладна. Сувязі з ёй няма — гэта так, тэлефона няма, грошай няма, каб набыць новы. Як мне сталася вядома, ёй далі штраф. Сувязі з ёй не будзе яшчэ доўга. Але яна дома. Таксама пакуль невядома, паводле якога артыкула ёй далі штраф”. — Падзяліўся інфармацыяй Ілля Міронаў.

Нагадаем, сувязь з 73-гадовай маці Іллі Міронава знікла  пасля хвалі пераследу сваякоў, якая пракацілася па ўсёй Беларусі 23 студзеня. Як паведамляюць праваабаронцы, праз ператрусы і затрыманні прайшло каля 160 чалавек. З іх больш за 30 асобаў былі накіраваныя ў ізалятары часовага ўтрымання. Паводле папярэдняй інфармацыі праваабарончага цэнтру “Вясна”, прычынай зацікаўленасці з боку КДБ стала дапамога сем’ям палітвязняў ад ініцыятывы “INeedHelpBY”, якую днямі ўлады прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем”. Валянціну Міронаву ўжо двойчы арыштоўвалі паводле адміністрацыйных артыкулаў.

Штодзень

 

Related posts

Гомельскія ўлады супакойваюць, што радыяцыйная абстаноўка на Гомельшчыне стабільная

“Мачанка – ад слова “мача”

Пенсіянераў прымусова пераводзяць на плацежную сістэму Белкарт