ЗЛіН частуе гомельцаў салдацкай кашай на пляцоўцы, дзе раней мітынгавалі дэмакраты

З нагоды 80-годдзя вызвалення Гомеля ў абласным цэнтры праходзяць розныя ідэалагічныя мерапрыемствы. Сярод іх – традыцыйнае для такіх дзён частаванне салдацкай кашай. Улічваючы непагадзь (у абласным цэнтры 24 лістапада – дождж, мокры снег і +2С), такая акцыя яўна пойдзе не на карысць здароўю работнікаў ЗЛіН-у.

ЗЛіН — вядомае сваімі “патрыятычнымі” захадамі прадпрыемства. На заводзе пастаянна праводзяцца інфармацыйныя сустрэчы кіраўніка і працоўных на тэму супрацьдзеянню “экстрэмізму”. У прыватнасці, на ЗЛіН улетку прыязджаў прапагандыст Рыгор Азаронак. У тэлеграм-канале ЗЛіНу перыядычна размяшчаюцца тэматычныя ролікі пра тое, што нельга падпісвацца на “экстрэмісцкія каналы”. Таксама нядаўна намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў падзякаваў дырэктару гомельскага ЗЛіНа Андрэю Кузняцову за шчыльнае ўзаемадзеянне і дзелавую супрацу з унутранымі войскамі.
Дарэчы, частаванне салдацкай кашай адбываецца на пляцоўцы перад “Гомельскім гарадскім цэнтрам інклюзіўнай культуры” па вуліцы Юбілейная. Менавіта тут раней адбываліся акцыі і мітынгі гомельскай дэмакратычнай супольнасці. І менавіта тут у 2020 годзе адбыўся шматтысячны мітынг у падтрымку тагачаснай кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. І гомельцаў тады было ў разы болей нават і без частавання салдацкай кашай.
Які ж заробак у працоўных ЗЛіНа, якім даводзіцца ўдзельнічаць у розных прапагандысцкіх мерапрыемствах і пад дажджом частавацца салдацкай кашай. На дадзены момант на сайце rabota.by – 10 актыўных вакансій ад ЗЛіНа. Шукаюць на прадпрыемства электразваршчыкаў, слесараў, наладчыкаў. Заробак – ад 1300 да 1800 беларускіх рублёў. То бок прыкладна за 410-580 долараў працоўным даводзіцца, акрамя сваіх непасрэдных абавязкаў, яшчэ ўдзельнічаць і ў паяданні патрыятычнай кашы пад дажджом.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары