Унікальную методыку павелічэння паказчыкаў надою праз музыку распрацавалі спецыялісты Беларускай акадэміі навук. Спалучэнні гукаў, дыяпазон, тэмбр – усё мае значэнне. Распрацоўка ўжо выкарыстоўваецца на практыцы. Падрабязней – у матэрыяле «Штодня».
Пазітыўнае ўздзеянне музыкі на жывёл і расіны ўжо не адно дзесяцігоддзе выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы па ўсім свеце. Але пры гэтым навукоўцы засяроджваліся на тым, каб знайсці сярод існуючых кампазіцый гэткія, што дадуць лепшы вынік. Дагэтуль у лідарах былі класічныя творы Моцарта, Вівальдзі і іншых.
Беларуская навукоўцы пайшлі іншым шляхам: прааналізавалі адрозненні ў тым, як гукі ўспрымаюцца чалавекам і некаторымі гатункамі мяса-малочнага быдла. На базе гэтага былі адабраны тыя гукі, на якія мозг жывёл рэагаваў больш за ўсё. Даследаванні, што доўжыліся каля трох год, дапамог паспяхова завершыць штучны інтэлект – пры яго ўдзеле з адабраных гукаў былі складзеныя кампазіцыі.
Па словах вядучага супрацоўніка кандыдата біялагічных навук Генадзя Боджына, самы дробны нюанс мае значэнне. Улічаны і спалучэнні гукаў паміж сабой, і дыяпазоны гучання інструмента і голасу, тэмбр выканаўцы.
Дарэчы, як высветлілася, жывая музыка павышае эфектыўнасць уздзеяння на 35% у параўнанні з запісам. Даволі цяжкім выпрабаваннем аказалася знайсці выканаўцу, які б адпавядаў патрэбным крытэрыям. Каб вырашыць праблему, спецыялісты АН звярталіся ў розныя культурніцкія арганізацыі і вучэльні. Музыка, які цалкам адпавядае патрабаванням, знайшоўся ў Беларускай дзяржфілармоніі. Максім Чаўбанашвілі жыве ў Беларусі ўжо больш за 15 год. Грае на струнных і ўдарных інструментах, спявае на ангельскай, французскай, малдаўскай, грузінскай, беларускай і рускай мовах.
Падчас дзеяння праекта, які рэалізоўваецца на эксперыментальным сельскагаспадарчым прадпрыемстве «Прагрэс» на Шаркаўшчыне, артысту давядзецца сумяшчаць працу ў філармоніі з выездамі за рагатых гадаванцаў. Па словах Чаўбанашвілі, удзел у праекце дае натхненне і дазваляе адпачыць ад вірлівага гарадскога жыцця, наблізіцца да прыроды.
Дарэчы, ферма «Прагрэс» абараная невыпадкова. Да эксперыментаў тут ужо прызвычаіліся: два гады таму прадпрыемства закупіла з Аргенціны кароў рэдкай пароды «Жырамундо», якія давалі патрабавальныя ў даглядзе, але іх малако адрозніваецца павышаным узроўнем цынка і жалеза. Такі прадукт можна ўжываць замест папулярных біядабавак пры шэрагу захворванняў. Жывёлы добра адаптаваліся да беларускага клімату. Як паўплывае на іх жыццё музычны складнік, пабачым пазней. Сачыце за нашымі публікацыямі.