Сітуацыя ў горадзе, пэўна, дасягнула нейкага пункту кіпення, бо кіраўніцтва «Гомельаблтранса» і аўтобуснага парку №2 вырашылі правесці сустрэчу з жыхарамі.
Асноўныя прэтэнзіі былі звязаныя з са спазненнямі і затрымкамі аўтобусаў. Прычына гэтага, як піша мясцовая раёнка, у будоўлі моста. Будоўля ідзе ўжо даволі працяглы перыяд, пра скаргі на затрымкі і коркі было вядома і раней, і вось цяпер прынамсі па грамадскім транспарце абяцаюць «мінімізаваць нязручнасці для пасажыраў».
Іншыя праблемы: стан аўтобуснага парку, недахоп маршрутаў ці змены існых, размяшчэнне прыпынкаў.
Размаўлялі пра недахоп кіроўцаў. Па звестках дзяржструктураў за год прынялі на працу 8 кіроўцаў і рапартуюць, што ў іх адныя з самых вялікіх заробкаў.
У сваю чаргу кіраўнік «Гомельаблтрансу» Дзмітрый Старасценка адсправаздачыўся пра пакупку на вобласць за год 97 аўтобусаў і тралейбусаў (не ўсе яны ўжо паступілі). Невядома, колькі з іх пайшло на Мазыр. Але ж на сустрэчы прадстаўнікі транспартнікаў паскардзіліся, што два аўтобусы, якія прыйшлі ўвесну, ужо даводзіцца рамантаваць. Дык, можа, вось ён узровень абнаўлення грамадскага транспарту ў Мазыры – 2 аўтобусы за год.