Жыхары Мазыра абураюцца заробкамі ў горадзе

Аўтобусны парк №2 у Мазыры размясціў абвесткі з прапановай працы. Напрыклад, шукаюць кіроўцаў аўтамабіля катэгорыі Д, катэгорыі С, слесараў-электрыкаў, слесараў па рамонце аўтамабіляў, касіраў. Усё б нічога, але заробкі за прапанаваную працу вар’іруюцца ад 700 да 2000 беларускіх рублёў.

Так, аўтапарк плануе заплаціць касіру 700 рублёў, а слесару па рамонце аўтамабіля 1200. Самы вялікі заробак прадугледжаны для кіроўца аўтамабіля катэгорыі Д: 2000 беларускіх рублёў. Аднак жыхары Мазыра не задаволеныя прапанаванымі заробкамі. У каментарах абураныя інтэрнэт-карыстальнікі пішуць: “Самі за такі заробак працуйце”, “Гэта заробкі пяцігадовай даўніны, забылі выправіць”, “Цікава, у Еўропе які заробак на такія пасады? Мяркую, вышэйшы ў тры разы”.

Адзначым, у Мінску заробкі на пасаду “кіроўца катэгорыі Д” прапаноўваюцца прыкладна такія ж. Выключэнне – для кіроўцаў у ЕЗ і з шэнгенскай візай. Там заробкі для кіроўцы катэгорыі Д вар’іруюцца ад 4 тысяч – 5,5 тысяч. А вось слесар па рамонце аўтамабіляў у Мінску атрымае болей: ад 2 тысяч да 5 тысяч беларускіх рублёў. А вось у Польшчы кіроўцу аўтамабіля катэгорыі Д прапаноўваецца заробак ад 1200 долараў і вышэй (у Мазыры за падобную працу заплацяць усяго 635 долараў).

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары