Жыхары Лоева дабіваюцца аднаўлення аўтэнтычнага выгляду абеліску партызанскай славы

by ZB

На лоеўскім абеліску славы партызанаў, якія ў лістападзе 1942 года на некалькі дзён вызвалілі Лоеў ад нацыстаў і нават правялі на цэнтральнай плошчы першы парад вызвалення, замянілі шыльду. Замест гэтага, як паведамляюць краязнаўцы, пасля рэканструкцыі 2015 года, на пліце з надпісам у гонар партызанаў і вайскоўцаў, з’явіўся некарэктны надпіс: “Воинам 61-ай и 65-ай армий, лётчикам 16-ай воздушной армии, героически сражавшимся на Лоевском плацдарме”, “Подвиг ваш овеян славой, имена ваши бессмертны”. То бок, у цяперашнім выглядзе з абеліска наогул знікла партызанская тэма.

Як зазначае лоеўскі краязнаўца Мікалай Анісавец, “праблема ў тым, што ў гэтым надпісе ўсхваляецца толькі подзвіг Чырвонай Арміі падчас баёў за вызваленне Лоеўшчыны восенню 1943 г., але прыніжаецца роля партызан у перамозе над ворагам, тым самым адбываецца фальсіфікацыя гісторыя вайны”.

Абеліск партызанскай славы ў Лоеве да рэканструкцыі. Фота: Мікалай Анісавец

Пасля рэканструкцыі згадка пра партызанаў на абеліску знікла. Фота: Мікалай Анісавец

Мікалай Анісавец зазначае, што абеліск партызанскай славы ў Лоеве з’явіўся 3 ліпеня 1966 года. На адным з барэльефаў адлюстроўвалася  баявую садружнасць байцоў Чырвонай Арміі і партызан у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на Лоеўшчыне. Канцэпцыя абеліска была распрацавана і ўзгоднена са славутымі вайсковымі і партызанскімі генераламі, удзельнікамі вызвалення Лоеўшчыны Батавым П.І., Каўпаком С.А., Кожарам І.П., Сіняковым Р.І., Чаракманавым Ф.М. і падтрыманую ўсімі былымі партызанамі і вайскоўцамі.

Хто і чаму ўціхую заказаў і без аніякага абмеркавання змяніў канцэпцыю абеліска? Можа ён не ведаў сапраўднай нашай гісторыі? Але ж яе павінны былі ведаць у Гомельскім аблвыканкаме і Міністэрстве культуры Беларусі, у кампетэнцыю якіх уваходзіла зацвярджэнне змен у канцэпцыю мемарыяла?”, — задаецца пытаннем Мікалай Анісавец.

 

Штодзень

 

 

 

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png