Жыхары Хойнікаў скардзяцца на раскіданыя вакол памятнага знака ліквідатарам аварыі на ЧАЭС вянкі  ў колерах дзяржаўнага сцяга

Мясцовыя жыхары заўважылі заканамернасць: кожны год 26 красавіка да памятнага знака ўскладаюць вянкі і кошыкі, і ўжо з наступнага дня яны ўсе валяюцца навокал.

«Кожны раз, сама асабіста паднімаю, але літаральна на наступны дзень яны зноў ляжаць. Нейкая памяць у нас атрымліваецца аднабокая. У дзень гадавіны мы памятаем, усё прыгожа, урачыста, а потым вось бо на фота», – напісала А. у раённы чат.

Яна прапанавала замацоўваць гэтыя вянкі, каб «надалей ветрам іх не раскідвала па ўсёй акрузе».

Памятны знак усталяваны ў Хойніках «у гонар энергетыкаў Савецкага Саюза, якія бралі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС». Яго адкрылі ў 2018 годзе і традыцыйна праводзяць каго дзяржаўныя мітынгі.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары