У сацыяльных сетках гомельцы і жыхары навакольных населеных пунктаў дзеляцца фотаздымкамі з наступствамі ўкусаў машкары. Многія гараджане зазначаюць, што цяпер адпачываць на прыродзе, асабліва каля вадаёмаў, стала амаль немагчыма праз нашэсце агрэсіўных інсектаў.
Актывізацыя машкары адбываецца на Гомельшчыне амаль кожны сезон у першай палове мая. Біёлагі адзначаюць, што тэрміны развіцця гнусу залежаць ад тэмпературы вады. Чым цяплейшая вада, тым хутчэй праходзиць развіццё машкары. Пасля прагрэву вады да +16 градусаў мошкі застаюцца актыўнымі яшчэ 15-20 дзён.
Энтамолагі папярэджваюць: сліна гэтых насякомых здольная выклікаць моцныя алергічныя рэакцыі. Таксама гэта патэнцыйныя пераносчыкі арбавірусных інфекцый. Прытым не толькі для людзей, але і для жывёл.
На працягу некалькіх хвілін пасля ўкусу можа з’яўляецца ацёк, пачырваненне і сверб. Пры множных укусах павышаецца тэмпература цела, могуць з’явіцца прыкметы агульнага атручвання. Каб не было алергічнай рэакцыі, лепш прыняць антыгістамінны прэпарат. Калі з’явілася моцнае раздражненне, варта звярнуцца да ўрача.