Жыхары Гомеля скардзяцца на нашэсце гнусу

by ZB

У сацыяльных сетках гомельцы і жыхары навакольных населеных пунктаў дзеляцца фотаздымкамі з наступствамі ўкусаў машкары. Многія гараджане зазначаюць, што цяпер адпачываць на прыродзе, асабліва каля вадаёмаў, стала амаль немагчыма праз нашэсце агрэсіўных інсектаў.

Ілюстрацыйнае фота

 

Актывізацыя машкары адбываецца на Гомельшчыне амаль кожны сезон у першай палове мая. Біёлагі адзначаюць, што тэрміны развіцця гнусу залежаць ад тэмпературы вады. Чым цяплейшая вада, тым хутчэй праходзиць развіццё машкары. Пасля прагрэву вады да +16 градусаў мошкі застаюцца актыўнымі яшчэ 15-20 дзён.

Энтамолагі папярэджваюць: сліна гэтых насякомых здольная выклікаць моцныя алергічныя рэакцыі. Таксама гэта патэнцыйныя пераносчыкі арбавірусных інфекцый. Прытым не толькі для людзей, але і для жывёл.

На працягу некалькіх хвілін пасля ўкусу можа з’яўляецца ацёк, пачырваненне і сверб. Пры множных укусах павышаецца тэмпература цела, могуць з’явіцца прыкметы агульнага атручвання. Каб не было алергічнай рэакцыі, лепш прыняць антыгістамінны прэпарат. Калі з’явілася моцнае раздражненне, варта звярнуцца да ўрача.

 

Штодзень

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png