Жыхары Гомеля скардзяцца на чэргі на падачу дакументаў у Медкаледж

“Штодзень” сабраў меркаванні абітурыентаў з нагоды вялікіх чэргаў у Гомельскі медкаледж. Афіцыйныя СМІ спрабавалі патлумачыць вялікія чэргі тым, што можна падаваць дакументы на паступленне пасля 9 класа. Самі абітурыенты і іх бацькі прычыну бачаць у кепскай арганізацыі.

У каментарах Google падрабязна патлумачылі, што прычына ў арганізацыі:

“Пры падачы дакументаў было ўсё неарганізавана. Людзі стаялі, у прыбіральні не адысці, велічэзныя чэргі, не паспявалі ўсіх прыняць. Наконт складу камісіі пытанняў няма. Але той, хто займаўся датай правядзення і прыняцця дакументаў, мусіў добра падумаць, таму што прыехалі ўсе: з мэтавым накіраваннем, бюджэтнікі, платнікі, 11, 9 класы, усе, хто хацелі ведаць, які бал. Мая просьба: калі ў наступны раз будзеце прымаць дакументы і заявы, то вызначыцеся з датай, каб, да прыкладу, 11 клас прыехаў у адзін час, 9 клас у іншы, платнікі, бюджэтнікі асобна, тады не будзе скаргаў”.

У Tik Tok — больш за 900 каментароў пад відэа чэргі ў медкаледж. Асноўнае пытанне, якія задаюцца карыстальнікі сеткі: “Куды дзяваюцца потым медыкі, якіх так не хапае ў Гомелі”. (Пачытаць пра недахоп медыкаў у Гомелі можна тут).

 

А хтосьці ў Tik Tok пажартаваў:

“Гэта чарга забраць дакументы, калі даведаліся, што ў медыкаў замест 2 год адпрацоўка будзе 7 год.”

У каментарах Yandex паскардзіліся, што правялі ў чарзе 9 гадзін на спёцы і нават не трапілі на падачу дакументаў, бо скончыўся працоўны дзень.

Відэа чаргі ў медкаледж на падачу дакументаў на паступленне ў Tik Tok набрала 30,5 тысяч праглядаў.

Штодзень 

Відэа: Tik Tok busyulka

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Як быць адкрытым ЛГБТ-актывістам з ВІЧ-пазітыўным статусам у Мазыры

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса