80
Ларысу Шчыракову пачнуць судзіць 27 ліпеня ў абласным судзе. Весці працэс будзе, паводле інфармацыі праваабаронцаў, адыёзны суддзя Мікалай Доля. Ён выносіў прысуды Сяргею Ціханоўскаму, Мікалаю Статкевічу і іншым фігурантам гэтай справы. За гэты і іншыя палітычна матываваныя прысуды суддзя Доля трапіў у шосты пакет санкцый ЕЗ.
Былую журналістку вінавацяць паводле трох артыкулаў: садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 ч. 1, арт. 361-4 ч. 2 КК РБ) і дыскрэдытацыя Беларусі (арт. 369-1 КК РБ).