Збор сродкаў на пахаванне гомельца Змітра Гарэлькі на радзіме

Знаёмыя гомельца Змітра Гарэлькі, які сышоў з жыцця ў Варшаве, абвясцілі збор сродкаў на пахавальныя і транспартныя выдаткі. Цела нябожчыка пасля выканання ўсіх неабходных працэдур будзе дастаўленае бацькам у Гомель.

Актывіст беларускай дыяспары Валерый Сляпухін звяртаецца да неабыякавых беларусаў з просьбай падтрымаць ініцыятыву па пахаванні Змітра на радзіме:

Дзмітрый Гарэлька – беларус, актывіст, гамяльчанін. На жаль, ён назаўжды застаўся маладым і самым добрым у нашых сэрцах і ў нашай памяці. Дзіма быў сціплым, вельмі смелым і сумленным чалавекам. На жаль, ён паедзе дадому, не дачакаўшыся перамен. Але ён будзе дома. З роднымі… Збіраем фінансавую дапамогу для Дзімы і яго блізкіх на рэквізіты і карту.

PL97124010401978001109860344 Valeriy Slepuhin
PayPal: belpolukr@gmail.com @slepv
Па нумары Blik 724468595

Акрамя гэтых рэквізітаў, сродкі на пахаванне Змітра можна пералічыць праз дабрачынны збор на BySOL (перавод з беларускіх і расейскіх банкаўскіх картак небяспечны!).

Валерый падкрэслівае, што збор сродкаў на дастаўку цела ў Беларусь праходзіць з дазволу і згоды бацькоў Змітра.

Таксама ягоныя сябры просяць усіх, хто ведаў Дзмітрыя, пашукаць у сваіх тэлефонах фота і відэа, звязаныя з ім. Фотаздымкі можна дасылаць Валерыю Сляпухіну.

Нагадаем, Зміцер Гарэлька, памёр на працоўным месцы ў Варшаве. У апошнія месяцы палітычны эмігрант працаваў ахоўнікам у адным з буйных гіпермаркетаў. У 2020 годзе Змітра можна было ўбачыць на мірных акцыях гомельцаў, якія пратэставалі супраць несумленных вынікаў выбараў. На многіх фотаздымках бачна, як ён ідзе з нацыянальным сцягам на чале калоны.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары