Завод з Гомельшчыны трапіў пад санкцыі Украіны

У ім сказана, што пад украінскія санкцыі тэрмінам на 10 гадоў трапілі 6 беларускіх кампаній, звязаных з рэжымам Лукашэнкі. А таксама 2 фізічныя асобы з Беларусі: Аляксандр Мароз і Аляксей Шкадарэвіч. Мы праверылі: абодва — навукоўцы Акадэміі навук Беларусі, вядуць распрацоўкі ў галіне лазернай фізікі і оптыка-электроннага і лазернага прыборабудавання.

Фота: Яндэкс

Вядома, што Рагачоўскі завод «Дыяпраектар» пабудаваны Міністэрствам абароннай прамысловасці яшчэ ў СССР і быў патрэбны для выпуску ваеннай прадукцыі: аптычных начных прыцэлаў на баявыя машыны БМП, БМД, танкі Т-55, Т-62, Т-72, а таксама прыбораў начнога бачання. Уласна кажучы, сёння прыярытэтным на заводзе таксама застаецца выпуск вырабаў ваеннага напрамку і спецпрызначэння.

У спісе астатніх беларускіх кампаній, якія трапілі пад санкцыі Украіны на 10 гадоў, значацца:

  • ААТ «Зеніт-БелОМА»,
  • ААТ «Завод«Оптык»,
  • «Цэйс-БелОМА»,
  • ТАА «КБ беспілотныя Верталёты»,
  • РУП«Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў».

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары