Затрыманы былы дэпутат Гомельскага гарсавета Андрэй Толчын

У Гомелі затрыманы былы дэпутат Гомельскага гарсавета, грамадскі актывіст і журналіст шэрагу незалежных СМІ ў мінулым Андрэй Толчын. Паводле інфармацыі “Гомельскай вясны”, гомелец можа знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Прычыны змяшчэння пад варту на дадзены момант невядомыя.

Нядаўна Андрэй Толчын пахаваў сястру.

Андрэй Толчын быў дэпутатам Гомельскага гарсавета 21 склікання. Гэта быў першы і апошні дэмакратычна абраны гарсавет горада. Пасля жнівеньскага путчу 1991 менавіта Прэзідыум гарсавета заняў прынцыповую пазіцыю і падтрымаў дэмакратычныя перамены, наклаўшы арышт на партыйную ўласнасць.

Штодзень

 

 

Related posts

«Выратаваць Алеся»: Папу Рымскага і Дональда Трампа просяць умяшацца, каб вызваліць Нобелеўскага лаўрэата

Беларусь імкліва страчвае працоўную сілу

Блогераў у Гомелі вучылі не быць блогерамі