Засталося трохі больш за месяц, каб адкрыць базавы рахунак

Калі базавы рахунак не будзе адкрыты да 1 чэрвеня, выплату грашовай дапамогі прыпыняць. Калі хтосьці з вашых родных атрымоўвае сацыяльныя выплаты, праверце, ці падрыхтаваны ён да новаўвядзення.

Раней для атрымання сацыяльных выплат (пенсіі, дапамогі на дзяцей ці па беспрацоўі, адраснай сацыяльнай дапамогі і г.д.) дастаткова было мець звычайны банкаўскі рахунак. З 1 чэрвеня 2025 года трэба мець адмысловы базавы рахунак у адным з гэтых банкаў: Белаграпрамбанк, Беларусбанк, Белзнешэканамбанк, Белінвестбанк, Банк Дабрабыт, МТБанк, Прыёрбанк, СберБанк.

У першую чаргу варта паклапаціцца пра асоб сталага веку, якія могуць не чытаць навін і не ведаць пра новаўвядзенне. Калі такія ёсць у вашым атачэнні, запытайцеся, ці падрыхтаваны яны да новай сістэмы атрымання грошай.

Штодзень

Related posts

Рысік ці Барбі?

Палітвязні ў абмен на крымінальнікаў

У Гомелі працягнуць адбіраць безгаспадарныя дамы