Замест “фаміліі” – “прозвішча”. Моўная памылка ўрэшце выпраўленая!

by ZB
Міністэрства адукацыі выправіла памылку ў атэстатах, дзе было слова “фамілія” замест “прозвішча”. Пастанова пра гэта з’явілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе Мова Гомель.

У чым палягала праблема? У гэтым годзе ў чэрвені журналісты заўважылі, што ва ўсіх дакументах аб адукацыі новага ўзору было слова “фамілія” (“фамілія і ініцыялы”), хоць павінна быць “прозвішча”. Вось што адносна ўжывання слова “фамілія” у беларускай мове напісала “Моўная даведка” (гэта сэрвіс ад Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі):
– Слова “фамілія” у сучаснай беларускай літаратурнай мове са значэннем “прозвішча” не ўжываецца. Ужыванне лексемы фамілія ў такім значэнні не дапускаецца і разглядаецца як парушэнне лексічнай нормы… Згодна са зместам апублікаванай пастановы Мінадукацыі (№ 215 ад 31 ліпеня 2023) цяпер у дакументах будуць пісаць правільна, а менавіта “ініцыялы і прозвішча”.
Але слова “фамілія” у беларускай мове сапраўды ёсць, толькі мае іншае значэнне, чым у рускай мове. Як падае Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы, ФАМІЛІЯ – гэта род, шэраг пакаленняў, якія маюць аднаго продка. Таксама гэта можа быць сям’я, члены адной сям’і. Як прыклад, Фамільны дом Міцкевічаў.

Штодзень 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png