За год ад тэлефонных махляроў пацярпелі больш за 500 пенсіянераў Гомельшчыны

У 2023 годзе ў Гомельскай вобласці зафіксаваны рост махлярстваў, крадзяжоў маёмасці праз інтэрнэт і банкаўскія карткі, колькасць тэлефонных махлярстваў вырасла на 30%. Асноўныя ахвяры злачынстваў беларусы ва ўзросце.

Ілюстрацыйнае фота

Такія звесткі са спасылкай на пракуратуру паведамляюць дзяржСМІ.

Старэйшы памочнік пракурора Гомельскай вобласці Таццяна Жызнеўская скардзіцца на «залішнюю даверлівасць» грамадзянаў, якія паведамляюць дадзеныя сваіх банкаўскіх картак і бяруць крэдыты па просьбе злачынцаў.

«Ёсць пэўныя вынікі, меней цяжкіх злачынстваў зроблена: забойстваў, гвалтоўных злачынстваў. Але, на жаль, ёсць моманты, якія трэба выпраўляць. Гэта перад усім рост махлярства і ў IT-сферы, і перад усім трэба абараняць пажылых людзей», – заявіў у Гомелі намеснік генпракурора Аляксей Стук.

Таксама з інфармацыі мясцовай раёнкі вядома, што за 2023 год зафіксавана 89 махлярстваў, большасць з іх (59) здзейсненыя ў інтэрнэце. Ахвярамі ашуканцаў сталі 12 грамадзян пажылога ўзросту (у 2022 годзе – 12). Злачынцы не ўстаноўлены.

Пры гэтым, ужо відавочна, што дзейсных механізмаў па барацьбе з гэтым відам злачынстваў беларускія сілавікі прапанаваць не могуць, фактычна ускладаючы адказнасць за наступствы ці на ахвяраў махлярстваў (згубу грошаў ніхто не кампенсуе, а калі пад уплывам махляроў людзі робяць супрацьпраўныя дзеянні, у справе яны могуць патрапіць на лаву падсудных), ці на іх сваякоў.

Сярод актуальных парадаў пракуратуры актывацыя для сваякоў ва ўзросце паслугі, якая б забараняла званкі ад невядомых кантактаў.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары