За 2024 год улады прызналі нежылымі і знеслі 12 дамоў у Гомельскім раёне

Улады адбіраюць занядбаныя дамы ў сельскай мясцовасці...

by ZB

Камісія, якая гэтым займаецца, створаная пры Гомельскім раённым выканкаме. Чыноўнікі ездзяць па рэгіёне не радзей чым раз на паўгода, шукаюць будынкі, якія ім падаюцца нежылымі.

«Раённым выканкамам, паводле ягонага рашэння, створаная камісія і не радзей, чым два разы на год камісія робіць візуальны агляд усіх населеных пунктаў і выяўляе дамы з прыкметамі запусцення», – распавяла мясцоваму дзяржтэлеканалу Вікторыя Ладуцька, старшыня гомельскага раённага савета дэпутатаў.

Паводле яе, апошні раз яны аб’ехалі раён ў ліпені-жніўні і знайшлі новыя 103 пустыя дамы.

Паводле Ладуцькі, гэта значыць, што ў тых будынках доўга ніхто не жыве (магчыма, больш за тры гады, але яна выправілася), зямельны ўчастак не апрацоўваецца.

На дзяржтэлеканале адсправаздачыліся, што за гэты год ужо знеслі 12 дамоў, якія палічылі пустымі, 19 прадалі на амаль 30 тысячаў рублёў.

Падобныя дзеянні чыноўнікаў ставяць пад пагрозу прыватную маёмасць гамельчанаў. Улады не лічаць неабходным тлумачыць, якім чынам прымаецца рашэнне пра тое, што дом непатрэбны гаспадарам, як іх шукаюць у гэтых абставінах.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png