За 2023 год пасля зваротаў грамадзянаў у 25 сайтаў арганізацый Гомельшчыны з’явіліся беларускамоўныя версіі

Агулам размова ідзе пра стварэнне 157 беларускамоўных версіяў сайтаў у краіне, а таксама банераў, вітражоў, рэкламы і іншай інфармацыі па-беларуску.

Ілюстрацыйнае фота

За год беларусізаваліся 19 сайтаў гомельскіх прадпрыемстваў і арганізацыяў. Сярод іх – Гомельаблаўтатранс, Гомельскі вагонабудаўнічы завод, «Карал», камунальнікі, лядовы палац і Гарадскі цэнтр культуры.

Акрамя таго, беларускія версіі сайтаў завялі і 6 структураў з Мазыра: НПЗ, раённая бібліятэка, школа мастацтваў №2, гасцініца «Прыпяць», каледж геалогіі і камунальнікі.

Штодзень 

Related posts

Некалькі згадак пра Віктара Адзіночанку

Праблема вырашана, калі заплаціце самі. Асаблівасці рамонту пад’езда ў Гомелі

“Гэта “завхоз”, а не рэктар”. Хто ў Гомелі адказны за падаўленне студэнцкіх пратэстаў