З пачатку купальнага сезону ў Гомельскай вобласці патанулі пяцёра дзяцей

«Асноўная прычыны смерці – гэта, канечне, недагляд з боку дарослых», – адзначыў у эфіры рэгіянальнага тэлебачання старшыня гомельскай абласной арганізацыі Таварыства ратавання на водах Павел Новік. Паводле яго, усе выпадкі адбыліся ў месцах, якія не абсталяваныя для купання. На тэлеканале таксама адзначаюць рызыку купання пры розніцы тэмператураў, а намеснік галоўнага ўрача гомельскай дзіцячай паліклінікі Вольга Сініцына раіць, каб спуск у ваду дзіця быў паступовым і плаўным.

Пры гэтым на тэрыторыі вобласці ўсяго 61 дазволенае месца для купання, 13 з іх – у Гомелі. Пасля павелічэння выпадкаў смерці дзяцей Таварыства ратавання на водах стала больш маніторыць нелегальныя пляжы, а таксама звяртаць увагу на дзяцей без дарослых.

2 ліпеня МНС адсправаздачылася пра ратаванне падлетка, які купаўся ў забароненым месцы, у Светлагорску, 1 ліпеня дзяўчынкі ў Мазыры і хлопчыка ў Гомелі (іх выратавалі з вады ля гарадскіх пляжах). 29 чэрвеня падлетак у Мазыры патануў.

«Штодзень» таксама пісаў, што ў Светлагорску міліцыя затрымала трох падлеткаў, якія хацелі купацца ў забароненым месцы.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары