Развітанне з рэжысёрам і акцёрам з Гомеля Андрэем Бардухаевым-Арлом пройдзе ў пятніцу, 11 ліпеня, у Саборы Святой Раўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў Варшаве (al. Solidarności 52). Пачатак у 11:40, цырымонія працягнецца да 12:30.
Фота: ФБ-акаўнт Алесі Бардухаевай-Арол
Пахаванне урны адбудзецца ў панядзелак, 14 ліпеня, на Cmentarz Bródnowski (ul. św. Wincentego 83, Варшава). Пачатак у 14:30.
Як паведамляе жонка Андрэя Алеся, сям’я будзе ўдзячная, калі на развітанне будуць прыносіць жывыя, а не пластыкавыя кветкі.
Андрэй Бардухаеў-Арол — гомельскі рэжысёр, акцёр. У 2020 годзе актыўна ўдзельнічаў у пратэстах, а пасля таго, як іх жорстка задушылі, не спыняўся і працягваў змагацца за праўду. Пасля пераследу быў вымушаны з’ехаць за мяжу. У апошнія месяцы цяжка хварэў.
Падтрымаць сям’ю Андрэя ў гэты цяжкі час можна наступным чынам (для тых, хто жыве ў Польшчы):
Нумар для пераводу (BLIK): +48796525441
Рэквізіты карткі:
PL 83 1020 1042 0000 8002 0457 5355
Alesia Bardukhayeva-Arol