На гэтым маршруце будуць працаваць два цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа № 874/873 і № 876/875, якія будуць хадзіць па маршруце Мазыр – Калінкавічы – Мінск і назад.
Электрычка накіруецца ў першы рэйс з Мазыра ў 17:57, да Мінска яна даедзе ў 21:46.
У гэты ж дзень з Мінска ў 19:38 адправіцца поезд па маршруце Мінск – Калінкавічы – Мазыр, які прыбудзе ў канцавы пункт у 23:50.
З 2 лістапада цягнікі будуць адпраўляцца штодня з Мазыра ў 05:40 і 17:57, з Мінска – у 13:45 і 19:38.
Сёння ж стала вядома, што ўлады перайменавалі станцыю Казенкі ў Мазыры ў станцыю «Мазыр», а старую станцыю «Мазыр» назвалі «Мазыр паўночны».
Да з’яўлення электрычкі ў Мазыр прасцей за ўсё было даехаць маршруткай кампаніі “Смайлбус”. Цяпер гараджане кажуць пра тое, што гэтая манаполія пахіснецца.