Выкладчыкам павялічылі нагрузку

by homieldays

Міністэрства адукацыі падвысіла аб’ём вучэбнай працы на 1 стаўку для прафесарска-выкладчыцкага складу. Цяпер дыяпазон адной стаўкі пры рэалізацыі зместу адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі складае ад 650 да 900 гадзін у год. Дыяпазон стаўкі для адукацыйных праграм дадатковай адукацыі для дарослых складае ад 650 да 800 гадзін у год. Адпаведная пастанова Мінадукацыі апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

Ілюстрацыйнае фота

Яшчэ год таму дыяпазон адной стаўкі быў меншы. Для адукацыйных праграм вышэйшай адукацыі – ад 550 да 900 гадзін у год, для адукацыйных праграм дадатковай адукацыі для дарослых – ад 550 да 700 гадзін у год.

Дарэчы, апошні раз выплаты выкладчыкам універсітэтаў падвышалі 1 студзеня 2024 года. Тады месячны прыбытак спецыялістаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу вырас на цэлых 5% акладу.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png