Падчас праверак у адной з гандлёвых сетак рэгіёна спецыялісты Гомельскай інспекцыі дзяржстандарту звярнулі ўвагу на прадукцыю расійскай гандлёвай маркі «Фабрика грёз». Гаворка пра двухслаёвае малочнае марожанае (з водарам чарніц і тутці-фрутці, з фруктова-ягаднай начынкай «Чарнічная») у вафельным цукровым ражку, а таксама пра пламбір з водарам ванілі ў такім жа ражку.
Вынікі лабараторных выпрабаванняў паказалі, што ў складзе гэтых вырабаў замест натуральнага малочнага тлушчу выкарыстоўваўся яго раслінны аналаг. Гэта з’яўляецца грубым парушэннем дзеючых нормаў і ставіць пад пагрозу здароўе спажыўцоў.
Складнікі чарнічнага марожанага ад «Фабрики грёз» з расійскай інтэрнэт-кнамы
У сувязі з гэтым Дзяржстандарт прызнаў прадукцыю небяспечнай і забараніў яе ўвоз на тэрыторыю Беларусі. Акрамя таго, было прыпынена дзеянне дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці, а пастаўшчыку прадпісана тэрміновае прыпыніць продаж, а затым вывезці тавар за межы краіны ці ўтылізаваць.
Каб уберагчы сябе ад набыцця шкоднай ежы, варта, па першае чытаць складнікі (частка вытворцаў не хавае, з чаго зроблены прадукт), а па-другое, выбіраць прадукты правераных беларускіх вытворцаў з добрай рэпутацыяй. Асабліва пільным трэба быць у расійскіх гандлёвых сетках, якія часам прапаноўваюць тавары па ніжэйшым чым у іншых крамах кошце. Бо нізкія цэны дасягаюцца не толькі аптымізацыяй гандлёвага ланцуга, але і паніжэннем якасці тавараў.