Выезд беларускіх студэнтаў за мяжу будзе незваротным

Выезд беларускіх студэнтаў за мяжу будзе незваротным. — Такое меркаванне выказаў эксперт у галіне адукацыі Андрэй Лаўрухін падчас прэзентацыі даследавання стану беларускай адукацыі, распрацаванага ў межах адукацыйнага праекту “Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і ўчора”.

Ілюстрацыйнае фота

Сёлета ў Беларусі ўнеслі змены ў закон “Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе”. Паводле гэтых зменаў, адмяняецца адтэрміноўка ад войска для студэнтаў замежных ВНУ. На думку эксперта ў галіне адукацыі Андрэя Лаўрухіна, гэта было зроблена, каб спыніць хвалю адтоку моладзі.

Андрэй Лаўрухін. Фота: vasminoh.school

Андрэй Лаўрухін: “У 2021 годзе была надзвычайна вялікая хваля, якая пабіла ўсе рэкорды адтоку моладзі ў замежныя ВНУ. У 2022 годзе стала зразумела, што гэта праблема, калі адток паўтарыўся, хоць і паменшаны. І адмянілі адтэрміноўку ад войска для студэнтаў замежных ВНУ, каб спыніць хвалю. Такі прымітыўны інструмент для спынення адтоку менавіта хлопцаў, бо дзяўчыны тут не падпадаюць. Гэта, дарэчы, прыкмета “мілітарызацыі” адукацыі. Адтэрміноўку адмянілі ў тым ліку і для тых студэнтаў, якія паступілі ў расейскія ВНУ, таму што туды паступае палова з тых, хто з’язджае”.

Штодзень  

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары