Вуліцы Крапоткіна ў Гомелі не будзе. Яе пераймянуюць у вуліцу Мітрапаліта Філарэта

by homieldays

 

Вуліца імя Пятра Крапоткіна існавала ў Гомелі з пачатку 1920-х гг. Тады новая савецкая ўлада вырашыла ўвекавечыць імя ідэолага анархізму, прадстаўніка княскага роду Крапоткіных, які крытыкаваў дзяржаўны лад у Расейскай імперыі. Неўзабаве яна будзе насіць назву ў гонар былога кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліта Філарэта (Кірыла Вахрамеева).

Арыштаваны цяпер урбаніст Яўген Меркіс у свой час так пракаментаваў “Штодню” дадзеную ідэю:

– Бальшавікі невыпадкова перайменавалі вуліцу, якая суседнічае з праваслаўным манастыром, менавіта ў гонар аднаго з тэарэтыкаў рэвалюцыі, чалавека. Так, ён не прымаў чырвоны тэрор, але нічога і не рабіў супраць тэрору, альбо не паспеў зрабіць, бо памёр ужо ў 1921.

Некаторыя жыхары Гомеля адзначаюць, што “ў Гомелі ёсць вуліцы, названыя ў гонар крымінальных элементаў. Але перайменоўваюць вуліцу Крапоткіна – навукоўцы шляхетнага паходжання, што выступаў супраць чырвонага тэрору”.

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png