247
Вясёлая і пазнавальная гісторыя пра Какоса, якога завуць Маракос і які скарае прасторы акіяна. У сваім незвычайным падарожжы адважны Какос сустракае разнастайных жыхароў воднай прасторы: і зубастую акулу, і рыбіну пілу, і нават мурэну! Ён трапляе ў небяспечныя і забаўныя прыгоды і знаходзіць новых сяброў.
Гісторыя вершаваная, а таму добра ўспрымаецца і лёгка запамінаецца. І падыходзіць для сапраўдных малых вандроўнікаў!
Дзякуючы праекту “Кніжны воз” ды яго камандзе паслухаць казку-вершаванку можна тут:
Аўтар казкі пра Какоса – беларускі паэт і перакладчык Серж Мінскевіч. Серж пайшоў з жыцця летась 8 чэрвеня, а сёлета 12 лютага яму споўнілася б 55 гадоў. Да гэтай даты і з’явілася аўдыёверсія прыгодаў Какоса.
“Кніжны Воз” – анлайн-чыталка беларускіх кніг для дзяцей і для дарослых у выглядзе сайта, а таксама прыкладанняў для Android и iPhone. Агулам жа для аматараў аўдыёкніг па-беларуску і беларускіх аўтараў ёсць і адмысловы навігатар: https://audiobooks.by
“Мова. Гомель” спецыяльна для “Штодня”